Удзел беларускіх юніёраў у баксерскім лагеры

Удзел беларускіх юніёраў у баксерскім лагеры

З 14 па 18 жніўня ў Фрыбургу прайшоў баксёрскі збор сярод юніёраў.

Традыцыйны спартыўны лагер сёлета прыняў 6 юных беларускіх удзельнікаў, у тым ліку 4 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі. Амаль тыдзень юныя атлеты праводзілі інтэнсіўныя трэніроўкі як у памяшканні так і на вуліцы. У насычаную праграму уваходзіла наведванне басейна, а таксама зала для кросфіту. Пасля інтэнсіўнай падрыхтоўкі для беларускіх юніёраў была арганізавана культурная праграма.

Гэты лагер быў арганізаваны баксёрскім клубам Фрыбурга і яго галоўным трэнерам Марцінам Гумбертам. Удзел беларускіх спартсменаў стаў магчымым дзякуючы фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы Ганаровага консула Беларусі ў Швейцарыі Андрэя Нажэскіна. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў прысутнасці амбасадара Беларусі ў Швейцарыі спадара Ганевіча.

Усе беларускія хлопцы і дзяўчаты вяртаюцца на Радзіму з выдатнымі ўспамінамі і новымі спартыўнымі ўражаннямі!

No Comments

Sorry, the comment form is closed at this time.